Федэральныя пракуроры ў Манхэтэне расследуюць, ці парушаў асабісты адвакат прэзідэнта Трампа Рудольф Джуліяні законы аб лабіяванні падчас сваёй дзейнасці ва Украіне, піша The New York Times.

Следчыя вывучаюць дзеянні Джуліяні, накіраваныя супраць амерыканскага амбасадара ва Украіне Мары Яванавіч, якая была адкліканая вясной.

Расследаванне супраць Джуліяні звязана са справай супраць двух яго паплечнікаў Льва Парнаса і Ігара Фрумана, якія былі арыштаваныя на гэтым тыдні па абвінавачванні ў фінансаванні выбарчай кампаніі. Іх абвінавачваюць у незаконных ахвяраваннях кангрэсмену, чыю дапамогу яны шукалі ў звальненні Яванавіч.

Федэральны закон патрабуе, каб амерыканскія грамадзяне паведамлялі Міністэрству юстыцыі пра любыя кантакты з урадам ці СМІ ў ЗША па ўказанні або запыце замежных палітыкаў ці ўрадавых чыноўнікаў, незалежна ад таго, аплачваецца такое прадстаўніцтва ці не.

Выданне адзначае, што Джуліяні адмаўляў правапарушэнні са свайго боку, але прызнаў, што ён і яго партнёры працавалі з украінскімі пракурорамі для збору кампрамату на Яванавіч, а таксама на былога віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна і яго сына Хантэра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0