На пажары ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці загінулі тры чалавекі, паведамляе МНС.

Паведамленне пра пажар паступіла ўвечары 11 кастрычніка. Гарэў прыватны жылы дом у вёсцы Лянёўка. У выніку загінуў 42-гадовы гаспадар дома, а таксама яго госці — жыхары вёскі Арэхаўка 42 і 46 гадоў. Агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у хаце, пашкоджаны сцены.

Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0