12.10.2019 / 15:46

«Для Украіны гэта не вайна за аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці. Гэта антыкаланіяльная вайна за незалежнасць» 27

Піша Максім Маханькоў.

У сувязі з размовамі пра так званую «формулу Штайнмаера» шматлікія палітычныя каментатары пачалі пісаць, што альтэрнатывы ёй няма, што яна ніяк не пагоршыць сітуацыі ва Украіне, дазволіць ёй аднавіць суверэнітэт над Данбасам і нават не перашкодзіць Украіне ісці на Захад. Ну і пра тое, што ўкраінскае грамадства, стомленае ад вайны, мае высокі сацыяльны запыт на мір, таму яно і абрала прэзідэнтам Уладзіміра Зяленскага, тым самым нібыта паказаўшы сваю гатоўнасць завяршыць вайну, хай нават і з кампрамісамі. Але тое, што ўкраінцы стаміліся ад вайны і хочуць міру, не азначае аўтаматычна, што яны гатовыя прыняць умовы гэтага міру.

Сапраўды, інфантыльнае ўкраінскае грамадства можа хацець шмат чаго: міру, заробкаў па 5 тысяч еўра штомесяц, швейцарскіх экалагічных стандартаў, сацыяльных стандартаў як у Швецыі, але з мінімальнымі падаткамі, як на Кайманавых астравах, і гэтак далей. Але калі проста тупнуць нагой і пракрычаць «хачу міру!» — мір ад гэтага не з'явіцца. Таму што, пры масавым запыце на мір (які сапраўды існуе), апошняе апытанне Цэнтра Разумкова паказала, што ўкраінскае грамадства не гатова на кампрамісы (адмова ад курсу на ўступленне ў ЕС і НАТА, федэралізацыя Украіны, руская мова — другая дзяржаўная і г.д.), пры якіх мір тэарэтычна быў бы магчымы. Але яшчэ больш важнае нават тое, што да такіх кампрамісаў не гатова найбольш актыўная частка ўкраінскага грамадства.

Свежая сацыялогія паказала, што большасць украінцаў (56%) выступае супраць «асаблівага статусу» асобных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей. Падтрымліваюць гэта толькі 26% апытаных. Ідэю ўвядзення ва Украіне федэратыўнага ладу не падтрымліваюць 63% апытаных, падтрымліваюць — 17%.

Таксама пераважна адхіляюцца грамадскай думкай такія кампрамісы дзеля дасягнення міру на Данбасе: амністыя ўсім тым, хто браў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе (не падтрымліваюць 59%, падтрымліваюць — 18%), адмова ад еўраінтэграцыі, выхад з Дамовы аб асацыяцыі з ЕС (не падтрымліваюць 59%, падтрымліваюць — 19%), атрыманне рускай мовай статусу другой дзяржаўнай (не падтрымліваюць 56%, падтрымліваюць — 29,5%), адмова ад перспектывы сяброўства ў НАТА, замацаванне ў Канстытуцыі нейтральнага статусу Украіны (не падтрымліваюць 54%, падтрымліваюць — 25%).

Як бачыце, украінскае грамадства не гатовае да кампрамісаў у прынцыповых пытаннях. Праблема ў тым, што палітычныя каментатары, як на Захадзе, так і ў Беларусі, забываюць адну простую рэч. Для Украіны гэта не вайна за аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці (інакш украінскае грамадства прыняло б «формулу Штайнмаера» без праблем). Для Украіны гэта, у першую чаргу, антыкаланіяльная вайна за незалежнасць супраць былой метраполіі. Аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць — класна, Украіна была б не супраць, але не любым коштам. Украіна зараз у такіх умовах, што яна выбірае паміж проста кепскім варыянтам (захаваць статус-кво) і вельмі кепскім варыянтам (рэінтэграваць гэтыя тэрыторыі, назаўсёды ператварыўшы Украіну ў Маларосію). Добрага варыянта тут пакуль што няма.

Таму захаванне статусу-кво — гэта сумная і не самая прыемная, але ўсё ж альтэрнатыва «формуле Штайнмаера». Калі Украіна не здольная вярнуць сілай гэтыя тэрыторыі, яна проста будуе на мяжы сцяну, прызнае, што не кантралюе гэтых тэрыторый, і будуе ўнітарную монанацыянальную дзяржаву з адзінай дзяржаўнай мовай, адзінай гістарычнай памяццю, дабудоўвае сваю ўласную ўкраінскую інфармацыйную прастору, прасоўвае ўкраінскую ідэнтычнасць ад Ужгарада да Аўдзееўкі, праводзіць неабходныя рэформы і, у выніку поспеху, інтэгруецца ў еўраатлантычная структуры, гадоў праз 40—50, калі пашанцуе.

Максім Маханькоў; фота vladlemm, Shutterstock.com 

9
Nokia / Адказаць
12.10.2019 / 16:03
Самае галоўнае гэта тое, што Пуціну не патрэбен мір. Ён будзе намагацца дэстабілізоўваць Украіну любымі спосабамі.
166
Ляксандра / Адказаць
12.10.2019 / 16:04
Не завтра,так послезавтра основная масса жителей ДНР и ЛНР получит российские паспорта и тогда пусть украинцы как хотят,так и выступают против или за "асабливага статусу" этих территорий.Их "бобик" уже сдохнет.Хотя,я вообще сомневаюсь в правдивости всех этих "социсследований".Опрашивают тысячу-две человек и выводы "глубочайшие" делают.От имени миллионов.
8
Ёпрст / Адказаць
12.10.2019 / 16:41
Ляксандра, дык ты не задавала сабе галоўнага пытання - што будзе з Ардой праз некалькі дзесяткаў гадоў? Пра кітайска-украінскую мяжу на Кубані і на Белгародчыне не думала? Тады ты зацятая аптымістка :-)
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру