Вярхоўны суд Іспаніі плануе прысудзіць лідараў каталонскіх сепаратыстаў да 15 гадоў турэмнага зняволення за арганізацыю рэферэндуму за незалежнасць Каталоніі ў 2017 годзе, піша Reuters са спасылкай на судовыя крыніцы.

Дзяржаўны абвінаваўца дамагаўся найбольшага турэмнага тэрміну (25 гадоў) для Арыола Хункераса, былога намесніка кіраўніка каталонскага рэгіянальнага ўрада. Але, паводле агенцтва, суд плануе прысудзіць яму да 13-15 гадоў пазбаўлення волі.

Некаторыя з каталонскіх лідараў будуць прызнаныя вінаватымі ў падбухторванні да мяцяжу і злоўжыванні дзяржаўнымі сродкамі.

Чакаецца, што прысуд будзе абнародаваны на наступным тыдні, хутчэй за ўсё, у панядзелак.

Усяго на лаве падсудных знаходзяцца 12 каталонскіх палітыкаў, якія маюць дачыненне да арганізацыі рэферэндуму за незалежнасць Каталоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0