У ноч на 31 жніўня 2019 года ў праваахоўныя органы звярнулася жыхарка Салігорска. Яна паведаміла, што з апошняга паверха шматпавярховага дома, дзе яна пражывае, на асфальт падаюць мёртвыя птушкі.
Праваахоўнікі выявілі сем мёртвых галубоў, а таксама фрагменты яшчэ некалькіх забітых птушак.
Міліцыя затрымала 20-гадовага жыхара Любанскага раёна. На допыце малады чалавек распавёў следчым, што забіваў галубоў, таму што раззлаваўся на птушак, якія яго запэцкалі.
Завялі крымінальную справу аб жорсткім абыходжанні з жывёламі, што пацягнула іх гібель.