Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква распрацуе ўдарныя комплексы, якія пераадолеюць любую сістэму проціракетнай абароны (ПРА). Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалам Sky News, Al Arabiya і RT Arabic.
«Мы будзем працаваць над такімі ўдарнымі комплексамі, якія, безумоўна, пераадолеюць любую сістэму ПРА», — сказаў ён.
Пуцін дадаў, што Расія шматразова ўдасканаліла свае ракеты, а таксама стварыла зброю, якой няма ні ў адной краіны ў свеце.