12.10.2019 / 18:55

Страшнае ДТЗ пад Кобрынам: двое загінулі, чацвёра шпіталізаваны 4

Два чалавекі загінулі, яшчэ чацвёра былі шпіталізаваны ў выніку аварыі пад Кобрынам, паведамляе СК.

ДТЗ адбылося 12 кастрычніка каля 13:52 на 21-ым кіламетры трасы «Кобрын-Завужоўе». Аўтамабіль Volkswagen Golf з'ехаў у кювет, перакуліўся і стукнуўся аб прыдарожнае дрэва.

У выніку аварыі кіроўца і пасажыр памерлі на месцы здарэння. Трое дзяцей і жанчына, якія таксама знаходзіліся ў машыне, былі дастаўлены ў бальніцу.

Адзначаецца, што ў момант дарожна-транспартнага здарэння ўсе людзі, якія знаходзіліся ў аўто, не былі прышпіленыя.

NN.by

2
Снова Йа / Адказаць
12.10.2019 / 19:36
Ремни безопасности - естественный отбор. Хорошо, что в невиновную встречную авто не впился ..
3
PS.KOLTSOV / Адказаць
12.10.2019 / 23:04
Послушайте,хоть и не люблю ГАИ,но за не пристёгнутый ремень безопасности.в вёл бы огромный штраф.Не хочет человек думать о своей безопасности,хочет занимать в больнице чью то койку,лечиться за мои деньги (налогоплательщика),то пусть платит за не пристёгнутый ремень безопасности большие деньги.
3
Генэрал Голад / Адказаць
13.10.2019 / 00:50
Снова Йа, 6 чалавек у аўто, разьлічаным на 4-х ...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру