На адным з інтэрнэт-магазінаў з'явіўся цікавы лот. Прадавец сцвярджае, што гатовы прадаць кісцень з радавым знакам Усяслава Чарадзея.

На момант напісання артыкула за кісцень максімальная стаўка была 275 даляраў.

Кicцені з радавымі знакамі даволі рэдкая рэч. Немагчыма дакладна сказаць, ці сапраўдны гэты кісцень. Праблема ў тым, што зараз існуюць добрыя тэхналогіі па падробцы розных рэчаў пад даўніну, гэта цэлая асобная індустрыя.

Аўтэнтычнасць гэтага лота можна вызначыць толькі праз адмысловую экспертызу, адзначыў у каментары для НН археолаг Марат Клімаў.

Таксама ён адзначыў, што часта адмыслова знаходкі прывязваюцца да вядомых асоб, каб падняць кошт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0