13.10.2019 / 09:41

У Гомелі хлопец на BMW вылецеў на тратуар і збіў трох настаўніц, якія выходзілі з рэстарана 30

абноўлена

У цэнтры Гомеля, на вуліцы Савецкай, аўтамабіль BMW 740 на вялікай хуткасці вылецеў на тратуар, збіў трох жанчын і стукнуўся аб слуп, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася каля 22.50 12 кастрычніка.

Кіроўца BMW 1998 года нараджэння, які не справіўся з кіраваннем, і жанчына-пешаход 1976 года нараджэння загінулі. Цела загінулага вадзіцеля заціснула ў кучы металу, у якую ператварыўся BMW пасля сутыкнення з апорай тралейбуснай кантактнай сеткі.

Дзве іншыя жанчыны-пешаходы, 1983 і 1970 гадоў нараджэння, з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма».

Тры жанчыны былі настаўніцамі, піша gomel.today. Загінула ў аварыі намесніца дырэктара гомельскай школы №21.

У Гомелі кажуць, што настаўніцы вярталіся з недарагога рэстарана на Савецкай, дзе правялі суботні вечар.

Кіроўца, піша ЧП Гомель, паводле непацверджанай інфармацыі, быў выпускніком Міжнароднага інстытута прававых і сацыяльных адносін і праходзіў практыку ў Следчым камітэце. У той фатальны вечар ён ехаў да сваёй дзяўчыны.

NN.by

13
miserecordia / Адказаць
13.10.2019 / 09:30
Лет 5 назад было как то потише,сейчас идет просто копирование росийской бесшабашности,там на верху хоть о чем то думают?
4
Электробус / Адказаць
13.10.2019 / 10:00
20-гадовы ідыёт на 20-гадовай бмв. Вынік прадказальны.
69
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
13.10.2019 / 10:11
Накатался парень - лет на десять !!!
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру