У Лондане паліцыянты арыштавалі бельгійскую прынцэсу Эсмеральду, якая ўдзельнічала ва сядзячай забастоўцы экаактывістаў на Трафальгарскай плошчы. Пра гэта паведамляе The Telegraph.

Па дадзеных выдання, 63-гадовую прынцэсу суправадзілі ў паліцэйскі фургон, дзе яна правяла пяць гадзін. Пазней яе адпусцілі без выстаўлення абвінавачванняў.

Ад панядзелка брытанская паліцыя арыштавала 1300 чалавек, якія бралі ўдзел у пратэстах супраць зменаў клімату, блакуючы рух на дарогах, мастах і плошчах брытанскай сталіцы.

У красавіку экаактывісты на працягу 11 дзён перашкаджалі руху ў Лондане. Тады паліцыянты затрымалі тысячу ўдзельнікаў пратэсту, 850 з іх атрымалі адміністрацыйныя тэрміны. У жніўні прадстаўнікі руху пагражалі заблакаваць працу лонданскага аэрапорта Хітроў з дапамогай дронаў.

Экарух Extinction Rebellion ( «Паўстанне супраць вымірання») арганізуе па ўсім свеце дэманстрацыі з заклікамі да больш актыўнай барацьбы з глабальным пацяпленнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0