Здарылася гэта сёння ўначы ў матчы супраць «Вашынгтону», які «Канадыенс» прайгралі ў гасцях 3:4
— Аляксандр Сёмін рэалізаваў пераможны буліт.

Андрэй закінуў шайбу на 18‑й хвіліне першага перыяду. Зрабіў ён сёння і асістэнцкі пас Томашу Плеканецу.

Цяпер на рахунку беларуса 102 бамбардзірскія балы ў НХЛ
(50 шайбаў, 52 галявыя пасы). У гэтым сезоне Андрэй закінуў 21 шайбу і зрабіў 14 перадачаў.

Што да «Манрэаля», то ў агульным заліку Заходняй канферэнцыі ён ідзе на 6‑м месцы з 67 баламі. Каманда, што займае 9‑е месца (па‑за межамі плей‑оф), мае 61 бал. Гэта «Караліна».

Сёння ўначы «Манрэаль» нанясе візіт у Пітсбург.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0