13.10.2019 / 12:55

Беларускія вайскоўцы праінспектуюць украінскую вайсковую частку

15-17 кастрычніка тры прадстаўнікі Узброеных Сіл Беларусі правядуць інспекцыю вызначанага для яе раёна і наведаюць вайсковую частку ва Украіне, піша БелТА.

«Мэтай інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным для яе раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з пагадненнем аб дадатковых мерах даверу і бяспекі, падпісаным беларускім урадам і Кабінетам міністраў Украіны», - патлумачылі ў Мінабароны.

Што да наведвання вайсковай часткі, дык інспектары маюць намер ацаніць інфармацыю аб асабістым складзе, асноўных сістэмах ўзбраення і ваеннай тэхнікі, прадстаўленую Украінай па Венскага дакумента 2011 года.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру