Былы намеснік Качанавай па ідэалогіі Жаўняк уладкаваўся на цёплае месца ў «саюзнай дзяржаве»
Як вынікае з інтэрнэт-старонкі «cаюзнай дзяржавы», былы галоўны ідэолаг Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Жаўняк цяпер працуе намеснікам кіраўніка Пастаяннага камітэта гэтай інстытуцыі ў Мінску.
Жаўняк з вясны 2018-га быў намеснікам Наталлі Качанавай па ідэалогіі, не запомніўся ні словамі, ні дзеяннямі.

Як сцвярджаў інсайдарскі тэлеграм-канал «Кульгавы д'ябал», на пасаду Жаўняк трапіў дзякуючы пратэкцыі ўплывовага намесніка міністра спорту Вячаслава Дурнова, які падказаў яго на гэтую пазіцыю Качанавай.
Шмат гадоў Жаўняк аддаў войску.
З 19 жніўня пераемнікам Жаўняка стаў Андрэй Кунцэвіч.
Каментары