Па крымінальнай справе, распачатай па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць 63-гадовай жыхаркі Ваўкавыска падазраваным прызнаны яе 32-гадовы сын. Мужчына затрыманы, паведамляе прэс-служба СК.

З удзелам падазраванага праводзіцца праверка паказанняў на месцы злачынства.

Фота: Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт.

Паведамленне аб здарэнні паступіла ў праваахоўныя органы 11 кастрычніка ад брыгады «хуткай», што канстатавала смерць 63-гадовай жанчыны ў адным з дамоў у Ваўкавыску.

Следча-аператыўная група высветлила, што смерць жанчыны мае крымінальны характар. Абставіны высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0