13.10.2019 / 17:46

Сустрэча Эрдагана з Паклонскай абурыла Украіну 1

Украіна скіравала ноту пратэсту Турцыі з нагоды сустрэчы расейскіх дэпутатаў з анексаванага Крыма з прэзідэнтам Рэджэпам Эрдаганам, піша bbc.com.

Міністэрства замежных спраў Украіны таксама запрасіла турэцкага пасла для высвятлення сітуацыі.

12 кастрычніка дэпутатка Дзярждумы РФ ад анексаванага Крыма Наталля Паклонская, пахвалілася, што ўдзельнічала ў канферэнцыі парламентарыяў па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і развіцця рэгіянальных сувязей у Стамбуле і нават паціснула руку прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Эрдагану.

У расійскай дэлегацыі быў яшчэ адзін дэпутат Крыма Руслан Бельбек.

На сайце прэзідэнта Турцыі гаворыцца, што лідар краіны ўзяў удзел у прыёме ў гонар адкрыцця канферэнцыі.

Расійскія СМІ адзначаюць, што гэта першы афіцыйны візіт дэпутатаў з Крыма ў Турцыю.

Наталля Паклонская да анексіі працавала ва ўкраінскай пракуратуры і стала адным з сімвалаў захопу Крыма Расіяй.

Турцыя паслядоўна не прызнае анексію Крыма, а таксама спрабуе абараніць правы крымскіх татараў на паўвостраве.

Лідар крымскататарскага народа Мустафа Джэмілёў, які часта сустракаецца з Эрдаганам, у інтэрв'ю BBC News Ukraine параіў не спяшацца з высновамі.

«Мы высвятляем, ці спадар Эрдаган ведаў, з кім ён мае справу і сустракаецца», - сказаў Мустафа Джэмілёў.

NN.by

9
Брыдкая пачвара / Адказаць
13.10.2019 / 20:30
«Няшная» пракурорша Зноў растрывожыла украінскі уладны рой))).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру