13.10.2019 / 17:58

Праціўнікі завода АКБ: Прысуд мужчыну, які напаў на актывістку, занадта мяккі 2

У Берасьці на плошчы Леніна 13 кастрычніка апоўдні сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году, піша радыё «Свабода».

Паводле праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна, у 12.40 на плошчы было 116 чалавек. Міліцыя праз мэгафон папярэджвала прысутных аб адказнасьці за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі рашэньне суду Берасьцейскага раёну, які 10 кастрычніка разгледзеў матэрыялы адміністрацыйнай справы мужчыны, які напаў на праціўніцу акумулятарнага завода Марыю Галалюк.

Мужчыну, які напаў на актывістку «свінцовай варты» ў Брэсце, аштрафавалі

Актывісты выказалі абурэньне мяккім, на іх думку, пакараньнем. Яны лічаць, што суд «ня быў бесстароньнім». Актывісты лічаць, што сума штрафу несувымерная з учынкам. Пры гэтым яны адзначылі, што праціўнікаў завода штрафавалі за «менш значныя парушэньні на значна большай сумы».

Таксама праціўнікі завода абмяркоўвалі ўдзел сваіх актывістаў у парлямэнцкіх выбарах. Гэта блогер Аляксандар Кабанаў, сябра АГП, берасьцеец Раман Кісьляк, жыхарка Берасьцейскага раёну Алена Макарэвіч і жыхар Кобрыну Ўладзімер Мароз. Актывісты выказвалі ўпэўненасьць, што ўсіх чацьвярых зарэгіструюць. «Іх ужо зарэгістраваў народ, паставіўшы подпісы за іх вылучэньне», — заявіў адзін з удзельнікаў сустрэчы.

Пасьля сустрэчы на плошчы праціўнікі заводу прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасьця.

NN.by

8
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
13.10.2019 / 18:34
К таким деятелям - вообще никакой жалости и снисхождения быть   не может !!!
3
Матёрый / Адказаць
13.10.2019 / 19:38
Противники АКБ. Это сколько человек?! 100-200?! В Бресте проживает более 300 тысяч челрвек!!! Где остальные?! Работают на заводе?! Диванные каротисты?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру