Віцэ-міс конкурсу «Краса Расіі» -2017, ураджэнка Тамбова Яўгенія Смятаніна распавяла, што знаходзіцца ў цяжкім стане пасля ДТЗ пад Мінскам і ёй трэба будзе некалькі аперацый, перадае ria.ru.

«Стан у мяне дрэнны, у лёгкім трубка, пераламанае ўсё цела. Мяне трэба літаральна «сабраць». Чакаю шэраг аперацый», — сказала яна ў гутарцы з агенцтвам. Цяпер Смятаніна праходзіць лячэнне ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры (РНПЦ) траўматалогіі і артапедыі Мінска, дзе яна ўжо перанесла дзве аперацыі. У аўторак пацярпелай правядуць аперацыю на правай назе. «13 верасня яна паступіла, і ўсё яшчэ знаходзіцца ў нас», - пацвердзілі РБК ў РНПЦ.

У аварыю Смятаніна трапіла 5 верасня ў Барысаўскім раёне пад Мінскам па дарозе з Масквы, але да гэтага часу пра здарэнне не было вядома. Дзяўчына скарысталася паслугамі сэрвісу спадарожнікаў. Машына, у якой яна ехала, сутыкнулася лоб у лоб з грузавіком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0