У сталічным кафэ «Камяніца» 18 лютага адбылося ўручэнне ўзнагарод сайта Experty.by, які вызначыў лепшы альбом 2008 года.

Па выніках галасавання ўдзельнікаў інтэрнет‑праекта, ім стаў

дыск «Сон‑трава» гурту «Тройца».

У намінацыі «Найлепшы дэбютны альбом» пераможцам стаў дыск «700»

гурту NHS;

«Найлепшы рок‑альбом»«Маніфест» гурту «Ляпіс Трубяцкой»;

«Найлепшы поп‑альбом» — «Любоў‑лёс» Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;

«Найлепшы фолк‑альбом»«Сон‑трава».

У склад асноўнага журы ўвайшлі чатыры музычныя крытыкі: Дзмітрый Бескаравайны («Музыкальная газета», «Белорусская газета»), Сяргей Будкін («Тузін Гітоў», «Радыё Рацыя»), Алег Клімаў («Музыкальная газета», «НОТ‑7»), Дзмітрый Падбярэзскі («Белорусская деловая газета», «Радыё Свабода»).

На працягу васьмі месяцаў 2008 года крытыкі рэцэнзавалі і ацэньвалі альбомы беларускіх музыкантаў на сайце Experty.by. Зыходзячы з выстаўленых адзнак, быў выведзены сярэдні бал кожнага дыска і складзены рэйтынгі. Усяго пастаяннымі аўтарамі сайта было ацэнена па 10‑бальнай шкале 59 выдадзеных у 2008 годзе альбомаў беларускай музыкі.

Таксама былі ўручаны тры ўзнагароды ў спецыяльных намінацыях: «Прыз вялікага журы», які шляхам галасавання вызначылі 12 экспертаў з афіцыйных і незалежных СМІ Беларусі, атрымаў альбом «Маніфест» гурту «Ляпіс Трубяцкой», «Прыз замежных экспертаў», які вызначылі прадстаўнікі прэсы з Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны, дастаўся альбому «Жавароначкі» гурту «Джамбібум»; «Найлепшы рэкорд‑лэйбл», які прысуджаецца самай паспяховай гуказапісваючай кампаніі, рэлізы якой часцей за ўсё згадваліся ва ўсіх галасаваннях, атрымала кампанія West Records.

Адэля Дубавец, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0