Тры замежныя журналісты загінулі ў выніку налёту турэцкіх самалётаў на калону машын блізу сірыйскага горада Рас-эль-Айн. Пра гэта ў нядзелю паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на курдскія крыніцы.

Раней паведамлялася, што ў выніку атакі ВПС Турцыі на калону загінула больш за 11 цывільных і некалькі дзясяткаў былі параненыя. 

Сярод пасажыраў аднаго з абстраляных аўтобусаў было некалькі ангельскіх і французскіх карэспандэнтаў, а таксама рэпарцёры мясцовых сродкаў масавай інфармацыі. Яны накіроўваліся ў зону баявых сутыкненняў паміж курдскімі ваенізаванымі атрадамі і турэцкімі сіламі на паўночным усходзе Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0