13.10.2019 / 22:00

Японскія навукоўцы: Грыбы прадухіляюць рак 13

Японскія навукоўцы на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў аналізавалі харчовыя звычкі і хваробы больш чым 36 000 мужчын. У выніку яны выявілі ўзаемасувязь між спажываннем грыбоў і колькасцю выпадкаў раку прастаты.

Вынікі гэтага даследавання былі апублікаваныя ў вераснёўскім нумары International Journal of Cancer.

Рак прастаты — адзін з самых распаўсюджаных відаў раку ў мужчын.

«Лабараторныя даследаванні і даследаванні на жывых арганізмах паказалі, што грыбы валодаюць уласцівасцямі, якія прадухіляюць рак прастаты», кажа Шу Джань (Shu Zhang), прафесар-асістэнт на кафедры эпідэміялогіі аддзялення Health Informatics and Public Health у School of Public Health, Graduate School of Medicine універсітэта Тагоку, і галоўны аўтар даследавання.

«Наколькі мы ведаем, гэта першае падобнае даследаванне прафілактычнага патэнцыялу грыбоў у адносінах да раку прастаты на папуляцыйным узроўні», — кажа Шу Джань. «Хоць вынікі нашага даследавання паказваюць, што рэгулярнае спажыванне грыбоў можа знізіць рызыку раку прастаты, мы хочам падкрэсліць, што збалансаванае і здаровае ў цэлым харчаванне нашмат важнейшыя для здароўя, чым грыбы», — адзначае аўтар даследавання.

Сяргей Гезгала

0
Жвір / Адказаць
13.10.2019 / 22:12
Я сёньня езьдзіў у грыбы, за Царніааву, пад самае мора. Столькі грыбоў, колькі я сёньня бачыў, ня бачылі нават у Глыбокім. Восеньскія, сапраўдныя, - зялёнкі, сівушкі, радоўкі, абрашэтнікі, сьвінаркі, масьлякі, маладыя мухаморы й бледныя паганкі. Апошніх я не чапаў, бо яны сёньня рэдкія, няхай пладзяцца.
3
reis / Адказаць
13.10.2019 / 23:01
дадам яшчэ, што маюцца на увазе грыбы без тэрмаапрацоўкі, можна сушаныя пры 38градусах. А так сапраўды такія вышэйшыя грыбы як шытакі, вяселка, чага, лісічка - падаўляюць ніжэйшыя грыбы, якія з'яўляюцца прычынай раку
1
Юзік Крулеўскі / Адказаць
13.10.2019 / 23:34
Жвір,

А я сёння з грамадой -- глыбоцкай і шаркоўскай -- ездзіў на магілу Язэпа Драздовіча ў Малыя Давыдкі. Мы штогод збіраемся ў кастрычніку на дзень народзінаў дзядзькі Язэпа. 


А свінушкі, асмелюся заўважыць, шаноўны грыбаед, атрутныя грыбы! Разбураюць эндакрынную сістэму чалавека. Глядзі там -- не аб'ядайся! Гэта як казаў адзін грыбнік ў нейкім відэароліку -- "руская рулетка". З першага разу можа  ласты і не склеіш, а за дзясятак разоў зможаш назапасіць багата таксінаў -- і дактары не дапамогуць!

А мае грыбы няхай мяне пачакаюць!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру