13.10.2019 / 22:34

PiS з вялікім адрывам перамагае на выбарах у Польшчы, фрыкавая «Канфедэрацыя» праходзіць у Сойм 49

Onet.pl

Кіроўная кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» з вялікім адрывам лідзіруе на выбарах у Польшчы. Паводле экзіт-полаў, яна набірае 43,6%. 

Ліберальная «Грамадзянская кааліцыя» збірае 27,4%, «Лявіца» — 11,9%, Польская сялянская партыя + Кукіз — 9,6%, «Канфэдэрацыя» лібертарыянцаў, нацыяналістаў і еўраскептыкаў — 6,4%. Варта адзначыць, што Канфедэрацыю ўзначальвае эксцэнтрычны Януш Корвін-Міке, і апошнім часам ён здабыў падтрымку Расіі, як і іншыя еўрапейскія радыкальныя палітыкі.

Яўка склала 61%.

Грамадзяне Польшчы абіраюць 460 дэпутатаў Сойма (ніжняй палаты парламента) па прапарцыйнай сістэме, а вось выбары ў Сенат праходзяць па аднамандатных выбарчых акругах.

Мандаты ў Сойме размяркоўваюцца ў залежнасці ад вынікаў выбарчых спісаў па выбарчых акругах, у выніку чаго невялікі бонус атрымліваюць вялікія партыі. Так, «Права і справядлівасць» пры сваіх 43,6 % галасоў здабудзе 239 з 460 месцаў, што дазволіць яму сфарміраваць урад аднаасобна. Высокая падтрымка партыі тлумачыцца выдатнымі эканамічнымі паказчыкамі Польшчы і шчодрымі сацыяльнымі праграмамі ўрада. Золатавалютныя рэзервы краіны перавышаюць 100 мільярдаў даляраў, сярэдні заробак — у два з паловай разу большы за беларускі, урад «ПіСа» пачаў выплачваць вялікія дапамогі на кожнае дзіця.

NN.by

59
Мордехай В. / Адказаць
13.10.2019 / 22:58
Мне вось цікава, ці сапраўды тутэйшая прагрэсіўная супольнасць лічыць ПіС узорам? Бо аніякай крытыкі я не бачыў.

Партыя, якая завецца "права..." зачышчае прававую сістэму ад усялякай яе незалежнасці, што суды, што пракурораў - каб быў парадачак. Пры гэтым сама ў дрыгве карупцыйных скандалаў - у фінансах, энэргетыцы ды пастаўках узбраенняў.  Але ж народу паказваюць - геі, мігранты, бойцеся! Толькі мы вас абаронім. І ўсё добра.

Рэжым Качынскага - тыповая Лацінская Амерыка. Сацыяльны папулізм + рэлігійны традыцыяналізм. Ды травяць паў-Еўропы сваім вуглём - ад Капенгагена да Вены, ад Брэста да Прагі чад стаіць ад старых саўковых польскіх прамзон.

Радавацца толькі з таго, што нашы погляды на Расію супадаюць? Як тут кажуць, абмяркоўвайце.
62
Алег С. / Адказаць
13.10.2019 / 23:13
Ганьба і рэгрэс.
95
Быхау / Адказаць
13.10.2019 / 23:24
С чего экономический рост? С дотаций? Смешно . Ни ФРГ,ни Франция никогда не уступят свои рынки сбыта. Смех с этой Польши. Скоро нас за станцию начнут критиковать.
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру