Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Кіраўніцтва Беларусі заўсёды зыходзіць з неабходнасці шчырасці ў адносінах з любой дзяржавай. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ, піша БелТА

Успамінаючы аб нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны ў Жытоміры, у міністра пацікавіліся, у чым сакрэт таго, што ў беларускай дыпламатыі заўсёды атрымліваецца знаходзіць кантакт як з рознымі украінскімі лідарамі, так і захоўваць добрыя адносіны з Масквой ва ўмовах вядомай крызіснай сітуацыі.

«Гэта заслуга не толькі і не столькі беларускай дыпламатыі. Трэба глядзець глыбей. Гаворка ідзе пра тое, што кіраўніцтва Беларусі заўсёды зыходзіць з неабходнасці наяўнасці шчырасці ў адносінах з любой дзяржавай. Калі ты зацікаўлены ў супрацоўніцтве з той ці іншай краінай, то павінен рабіць гэта шчыра. Менавіта гэта з'яўляецца асновай таго, што ў нас прысутнічаюць добрыя адносіны з усімі кіраўнікамі той жа братэрскай Украіны», — адзначыў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што першая асабістая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага была вельмі цёплай, абсалютна адкрытай і шчырай. «Шчыры абмен меркаваннямі дазволіў усталяваць нармальны кантакт. Добрыя адносіны паміж кіраўнікамі таксама вельмі важныя для далейшага наладжвання нашых кантактаў па ўсіх напрамках», — заявіў міністр.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства лічыць, што калі б усе бакі шчыра жадалі спынення канфлікту ва Украіне, то там бы ўжо даўно наступілі мір і спакой.

Уладзімір Макей таксама пракаментаваў размовы вакол тэмы паляпшэння адносін Беларусі з Захадам.

«Ніхто нікуды не разварочваецца. Мы хочам мець добрыя, нармальныя, збалансаваныя адносіны з усімі краінамі. Гэта ў нашых інтарэсах, бо наша эканоміка мае адкрыты характар», — сказаў ён.

Міністр параіў супакоіцца ўсім, хто адчувае пэўную рэўнасць ці падазронасць з нагоды таго, што ў Беларусі намецілася некаторае паляпшэнне стасункаў з Захадам.

«Гэта нармальна. Захад з'яўляецца для нас другім па значнасці гандлёва-эканамічным партнёрам. Гэта абсалютна ў інтарэсах Беларусі мець нармальныя адносіны з Еўрасаюзам і іншымі заходнімі краінамі. Ад гэтага, можна сказаць, залежыць і лёс нашай краіны»,— дадаў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0