Францыя збіраецца ў тэрміновым парадку прыняць меры для бяспекі свайго вайсковага і грамадзянскага персаналу ў паўночна-ўсходняй Сірыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Елісейскага палаца ў ноч на панядзелак пасля экстраннага пасяджэння ўрада, паведамляе Reuters.

«У бліжэйшыя гадзіны будуць прыняты меры для бяспекі французскага ваеннага і грамадзянскага персаналу, які прысутнічае ў зоне ў рамках міжнароднай кааліцыі, якая змагаецца супраць «Ісламскай дзяржавы» і гуманітарных акцый», — гаворыцца ў заяве. Якія менавіта меры распачне Парыж, не ўдакладняецца.

У мінулую нядзелю Злучаныя Штаты абвясцілі, што пачынаюць вывад каля 1000 вайскоўцаў з паўночнай Сірыі, і, як заявілі крыніцы Reuters, вывад можа заняць некалькі дзён, а не тыдняў.

Раней у размове з Reuters французскія чыноўнікі казалі, што вывад амерыканскіх войскаў прымусіць французскіх вайскоўцаў таксама сысці, улічваючы, што яны залежаць ад матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0