Паводле экзітполаў, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Тунісе перамагае незалежны кандыдат Каіс Саід, паведамляе радыё Mosaique FM.

Каіс Саід набірае 72,3% галасоў, а яго супернік, прадпрымальнік і медыямагнат Набіль Каруі — 27,47%.

13 кастрычніка ў Тунісе прайшоў другі этап выбараў прэзідэнта. У першым туры галасавання Саід таксама заняў першае месца, атрымаўшы 18,4%, у той час як Каруі набраў 15,5%.

Ранейшы туніскі лідар Бежы Каід ас-Себсі памёр 25 ліпеня на 92-м годзе жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0