football.by

football.by

Капітан зборнай Галандыі Вірджыл ван Дэйк падзяліўся меркаваннем пра матч супраць каманды Беларусі (2:1), піша football.by

«Мы пачуваліся сябе цалкам камфортна. Так, супернік здолеў забіць, але гэта цяпер не мае значэння», — сказала зорка «Ліверпуля»

— Беларусы шмат атакавалі ў пачатку другога тайма. Не чакалі такога?

— Там было літаральна два-тры моманты, у якіх нам даводзілася абараняцца. Зборная Беларусі спрабавала прэсінгаваць, але мы таксама стваралі моманты. Лічу, што ўсё склалася ўдала.

— Было складаней сёння ці ў матчы супраць Паўночнай Ірландыі?

— З ірландцамі было цяжэй, але абедзве каманды стварылі нам праблемы. Мы павінны былі быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі, каб не выпусціць контратаку суперніка.

— Якое тваё меркаванне пра зборную Беларусі?

— Не магу нічога сказаць на гэты конт. Самае галоўнае тое, што мы ўзялі тры ачкі.

Зборная Беларусі з мінімальным лікам прайграла Нідэрландам — ВІДЭА галоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0