Былы брамнік «Чэлсі» і «Арсенала» Петр Чэх правёў першы матч за паўпрафесійны англійскі хакейны клуб «Гілфард Фенікс».

Чэх выйшаў на лёд у якасці стартавага брамніка на гульню супраць «Суіндан Уайлд Кэтса».

У выніку ён прапусціў дзве шайбы, а ў серыі булітаў дапамог камандзе перамагчы, адбіўшы вырашальны кідок.

Каманда Чэха перамагла з лікам 3:2, а ён быў прызнаны найлепшым гульцом матча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?