Фота Юліі Міцкевіч
Этнолаг і фалькларыст Алена Доўнар-Запольская распавяла Tut.by, Што ва ўсе часы лічылася, што Пакроў маркіруе надвор'е на зіму.
Казалі так: «Які Пакроў, такой будзе і зіма, аж да самай вясны».
— А сёння дзень — проста казачны! Кажуць, што калі на Пакроў няма снегу, то яго не будзе і на Каляды, — распавядае фалькларыст.
У народзе казалі, што калі на Пакроў няма снегу, то яго не будзе яшчэ два тыдні.
А калі вецер паўднёва-заходні, як сёння, то зіма будзе маласнежная і мяккая, не будзе моцных маразоў.