14.10.2019 / 13:56

Кей-поп-зорка Солі з групы f(x) памерла ў 25 гадоў 1

Паўднёвакарэйская актрыса і спявачка Чхве Чжын Ры, былая ўдзельніца кей-поп-гурта f(x), знойдзеная мёртвай у сваім доме непадалёк ад Сеула. Пра гэта паведамляе BBC News.

Паліцыя расследуе абставіны смерці, адной з меркаваных прычын называюць суіцыд. Артыстцы было 25 гадоў.

Чхве Чжын Ры нарадзілася 29 сакавіка 1994 года. Яна дэбютавала ў складзе групы f (x) у 2009 годзе пад псеўданімам Солі. Разам з гёрл-бэндам яна выпусціла чатыры студыйныя альбомы. Артыстка афіцыйна пакінула f(x) у 2015 годзе, пасля чаго занялася акцёрскай кар'ерай. 

У лістападзе 2016 года шэраг СМІ паведаміў, што Солі спрабавала скончыць жыццё самагубствам. 

NN.by

10
mikola ramanau / Адказаць
14.10.2019 / 14:03
Spaczuvaiu...Ni treba Uzyvac Narkotyki ! Geta nibjaspeczna !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру