18 лютага распачаўся фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест».
Гарадзенская епархія і мясцовы гарвыканкам праводзяць такое мерапрыемства восьмы год.
Фестываль адбываецца ў два этапы. Папярэдне ва ўсіх прыхадскіх хорах епархіі праводзяцца абавязковыя праслухоўванні. Пераможцу вызначаць у фінальным конкурсе ў Гародні. Сёлета запрошана 40 царкоўных і свецкіх калектываў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Літвы.
Урачыстасць адкрыў хор гарадзенскай епархіі малітвай «Ойча наш». Гэта была адна з нешматлікіх песняў па‑беларуску, што прагучаць на фестывалі.
«Каложскм Благавест» працягнецца чатыры дні і завяршыцца Гала‑канцэртам у драматычным тэатры.
0
0
0
0
0
0