14.10.2019 / 15:06

Re1ikt змяніў назву і выпусціў новы альбом «Дрэва жыцця» АЎДЫЯ паслухайце тут 2

Стылізаваная адзінка ў назве каманды саступіла месца лацінскай «L». Гэта зроблена для таго, каб пазбегнуць блытаніны. Цяпер у гурта і новы лагатып, створаны на аснове шрыфта, якім быў напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага — першая еўрапейская канстытуцыя.

Шосты студыйны альбом Relikt стане падарункам для меламанаў: дыск запісваўся і зводзіўся на той самай легендарнай кансолі SSL 4000 з лос-анджалескай студыі кампаніі Yamaha, з якой працавалі Motorhead, Стыві Уандэр, Чэт Аткінс ды іншыя зоркі.

Апроч візітнай карткі Relikt - незвычайных гітарных эфектаў і шматстайнай перкусіі - у новых кампазіцыях калектыву можна пачуць мноства рэдкіх, незвычайных для рок-музыкі, этнічных інструментаў: глюкафон ручной працы з нестандартным строем, беларускія дудкі, ксілафон, баян.

NN.by

14
Черная Русь / Адказаць
24.10.2019 / 13:14
какая первая конституция?.. читайте Русскую правду 
0
belariy / Адказаць
26.10.2019 / 17:55
Черная Русь, ты яшчэ і законы Хамурапі ўзгадай ))) 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру