Дзяржаўтаінспекцыя з 16 па 25 кастрычніка правядзе прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай «Аўтобус», накіраваныя на зніжэнне аварыйнасці на пасажырскім транспарце, паведамляе ДАІ ў сваім телеграм-канале.

Супрацоўнікі ДАІ будуць пільна сачыць за выкананнем кіроўцамі аўтобусаў патрабаванняў заканадаўства, правядуць рэйдавыя мерапрыемствы з прымяненнем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю пры выкарыстанні відэарэгістратараў і іншых сродкаў фота- і відэафіксацыі.

Пад асаблівым кантролем будуць тэхнічны стан і правамернасць пераабсталявання транспартных сродкаў, якія выконваюць перавозку пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0