14.10.2019 / 15:36

У Магілёве ўчастковы выратаваў дзяўчыну ад самагубства, рызыкнуўшы сваім жыццём 4

Здарэнне адбылося 13 кастрычніка а 15-й гадзіне, паведамляе прэс-служба міліцыі ў сваім тэлеграм-канале. 

Відавочцы, што патэлефанавалі на нумар 102, сказалі, што ў інтэрнаце на адліве акна на чацвёртым паверсе стаіць дзяўчына.

На месца здарэння выехалі ўчастковы інспектар міліцыі Аркадзь Высоцкі і старшы аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Максім Мякшын. Да моманту прыбыцця міліцыянтаў на месцы здарэння знаходзіліся ратавальнікі і медыкі.

Аркадзь Высоцкі увайшоў у пакой і пачаў угаворваць дзяўчыну вярнуцца ў памяшканне. Яна на ўгаворы не паддавалася.

Участковы павольна набліжаўся да акна, прапаноўваў дапамогу. Калі дзяўчына на імгненне адцягнула ўвагу, афіцэр, рызыкуючы жыццём, стаў у праём акна, абхапіў яе рукой і зацягнуў назад у пакой. У гэтым яму дапамог напарнік Максім Мякшын.

Магіляўчанка зараз знаходзіцца пад наглядам дактароў.

NN.by

0
фелікс / Адказаць
14.10.2019 / 15:53
Дайце беларусам жыць. Ад безграшоўя, прыніжэнняў і безабароннасці кідаюцца з вокнаў.
1
Зорка* / Адказаць
14.10.2019 / 21:54
Стопудова неразделенная любовь
1
mikola ramanau / Адказаць
15.10.2019 / 00:07
Ni treba byla   Geta (ratavac..) rabic !
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру