14.10.2019 / 16:20

Сябры піяніста Юрыя Блінова выканаюць яго творы на канцэрце ў Белдзяржфілармоніі

Фота Яўгена Ерчака.

Канцэрт памяці беларускага кампазітара і піяніста Юрыя Блінова «Дарагому сябры» пройдзе 18 кастрычніка на сцэне Вялікай канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамляе БЕЛТА.

«Юрый Бліноў быў выбітным музыкам, які спалучаў у сабе дзве іпастасі кампазітара і выканаўцы, што заўсёды было прыкметай асаблівага, яркага дару. Яго святло прыцягвала многіх таленавітых людзей, і ў выніку сумеснай творчасці з'явіўся не адзін выдатны твор, — распавялі ў Белдзяржфілармоніі. '

— У Юрыя Блінова было шмат сяброў, калегі яго паважалі, слухачы любілі. і для іх яго раптоўная смерць стала сапраўднай трагедыяй. Цяпер даводзіцца толькі здагадвацца, якія яшчэ творы ён мог бы напісаць і якімі выдатнымі канцэртамі парадаваць сваіх прыхільнікаў».

Музыкант і сузаснавальнік «Крумкачоў» Юрый Бліноў памёр 21 красавіка падчас экамарафона ў Гомелі. Яму стала блага на фінішнай прамой. Дактары не змаглі выратаваць музыканта. Юрыю было ўсяго 43 гады.

«Хлопец у майцы з надпісам «Бліноў» і шортах у адзіночку супрацьстаяў брыгадзе АМАПу»

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру