14.10.2019 / 16:38

Іспанскі суд выдаў ордар на арышт экс-лідара Каталоніі Пучдэмона

Фота з Вікіпедыі

Суддзя Вярхоўнага суда Іспаніі Пабла Льярэна выдаў ордары на арышт экс-кіраўніка жэнералітата (парламента і ўрада) Каталоніі Карлеса Пучдэмона.

Суд выдаў адразу два ордары — еўрапейскі (што дзейнічае на ​​тэрыторыі ўсіх краін — удзельніц ЕС) і міжнародны. У тэксце паведамлення гаворыцца, што ордары былі выдадзены на падставе абвінавачванняў у мяцяжы і растраце дзяржаўных сродкаў.

У 2018 годзе Вярхоўны суд ужо выдаваў еўрапейскія ордары на арышт экс-кіраўніка Каталоніі і пяцярых яго прыхільнікаў. У кастрычніку 2018 года суд адклікаў ордар, патлумачыўшы рашэнне нежаданнем судзіць сепаратыстаў толькі за растрату дзяржсродкаў.

Зараз Пучдэмон жыве ў Бельгіі, куды ён прыехаў у кастрычніку 2018 года, пасля абвяшчэння незалежнасці Каталоніі парламентам рэгіёна і пагрозы пераследу з боку ўладаў Іспаніі.

Лідараў каталонскага незалежніцкага руху прысудзілі да 13 гадоў турмы

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру