14.10.2019 / 17:01

Кіроўца, з-за якога ў «п’янай» аварыі пад Белаазёрскам загінулі 5 чалавек, атрымаў максімальны тэрмін 4

Наступныя 10 гадоў ён правядзе ў калоніі агульнага рэжыму. Такі вырак абвесціў суд, паведамляе Радыё Свабода.

Андрэй Букраба сказаў, што ня ведае, ці будзе абскарджваць прысуд. Бацька і сябры Букрабы ад каментароў адмовіліся.

Аварыя здарылася 7 ліпеня. Уседарожнік «Мэрсэдэс», якім кіраваў нецвярозы 31-гадовы мясцовы жыхар, зляцеў з дарогі на закругленні і ўпаў у канал. У машыне было 10 чалавек. Загінулі пяцёра, у тым ліку трое дзяцей.

Паводле следчых, у момант аварыі хуткасць аўтамабіля складала 90 км/г. У крыві кіроўцы быў выяўлены алкаголь — 1,59 праміле. Ён цалкам прызнаў сваю віну.

«Яшчэ раз прашу, прабачце: я нікога не хацеў забіваць», — сказаў у апошнім слове Андрэй Букраба.

«Двое хлопцаў селі ў багажнік — і мы паехалі». Ацалелы ў страшнай аварыі пад Белаазерскам распавёў падрабязнасці

NN.by

8
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
14.10.2019 / 18:20
Ну, отсидит сколько-то лет. Выйдет и будет ЖИТЬ дальше. А 3 детей угробил.. Мамашки гулянки любили... 
8
Alehna / Адказаць
14.10.2019 / 21:55
Не выплакаць слёз! Хлопца таксама шкада, яму ўсё жыццё з гэтым жыць.
0
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
15.10.2019 / 08:18
Alehna,Он живёт и жить будет.  Не жаль ни его,ни мамаши , взявшей на гулянку и посадившей к пьяному в машину , двоих детей.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру