Брытанскі камітэт па барацьбе са зменамі клімату прапанаваў ураду Злучанага Каралеўства забараніць авіякампаніям выкарыстоўваць праграмы лаяльнасці для кліентаў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе камітэта, перадае РБК. 

Камітэт спасылаецца на даследаванне экспертаў Імперскага каледжа Лондана. Аўтары дакумента паказваюць, што праграмы заахвочвання пасажыраў, у тым лiку налічэнне бонусных міль, падахвочваюць іх здзяйсняць пералёты часцей. Такім чынам пасажыры хочуць захаваць свой статус прывілеяваных кліентаў.

На думку членаў камітэта, ураду варта не толькі забараніць праграмы лаяльнасці, але і ўвесці дадатковыя зборы з пасажыраў, якія занадта часта лятаюць. Таксама камітэт рэкамендаваў суправаджаць рэкламу авіякампаній «значнай для спажыўцоў інфармацыяй» пра тое, якую шкоду экалогіі наносяць пералёты за кошт выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0