14.10.2019 / 19:44

Памёр праваабаронца Антоні дэ Меюс, які дапамагаў савецкім дысідэнтам 2

У Бельгіі ва ўзросце 90 гадоў памёр Антоні дэ Меюс, які многія дзесяцігоддзі дапамагаў савецкім дысідэнтам, сябраваў з савецкімі праваабаронцамі, навукоўцамі, перадае Радыё Свабода. Ён быў блізкі да сям'і Андрэя Сахарава.

Антоні дэ Меюс падчас жнівеньскага путча ў Маскве ў 1991-м.

Па ўласнай ініцыятыве дэ Меюс распаўсюджваў на Захадзе тэксты аб правах чалавека ў СССР, атрыманыя нелегальна з Савецкага Саюза — ён выдаваў Cahiers du Samizdat («Самвыдатаўскія запіскі»).

Антоні дэ Мейюс таксама рэдагаваў «Белую кнігу» аб савецкай карнай псіхіятрыі. 

NN.by

2
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
14.10.2019 / 19:52
вельмі шкада. На пачатку 1990-х гадоў сп. дэ Мэўс кантактаваў зь Беларускім Народным Фронтам і арганізоўваў візыт дэпутатаў дэлегацыі БНФ у Брусэль. Чалавек цьвёрдых маральных прынцыпаў.
0
mikola ramanau / Адказаць
15.10.2019 / 00:51
Velmi skada..Ja ni vedau hto taki i pagartau Gazetu z neikim *artykulam* pra jago i vykinuu u smertnik...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру