Кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка заявіў Reuters, што Кіеў робіць апошнюю спробу прытрымлівацца мінскага шляху.

«Мы адкрыта гаворым усім, што робім, хутчэй за ўсё, апошнюю сумленную спробу прытрымлівацца мінскага шляху», — сказаў ён. Калі гэта не спрацуе, Украіне прыйдзецца ўзяць план «Б», аднак Прыстайка не ўдакладніў, што ён можа ўключаць.

Ён таксама заявіў, што ўкраінскі бок разлічвае на правядзенне «нармандскага саміта» «дзесьці ў сярэдзіне лістапада».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?