14.10.2019 / 22:10

Беларусь заплаціць амерыканскім юрыстам, каб тыя дапамаглі ёй дамагчыся прызнання як краіны з рынкавай эканомікай у ЗША 13

Беларусь заключыць дамову з амерыканскай юрыдычнай кампаніяй Crowell&Moring, каб тая дапамагла ёй дамагчыся прызнання як краіны з рынкавай эканомікай у ЗША, паведамляе міністэрства эканомікі.

Цяперашні статус дзяржавы з нярынкавай эканомікай дазваляе ЗША ўжываць у дачыненні да беларускіх тавараў абмежавальныя мытна-экспартныя тарыфы. З-за гэтага экспарт такіх тавараў у ЗША аказваецца невыгодны вытворцам.

У цяперашнім статусе Беларусь знаходзіцца з моманту распаду СССР. Пры гэтым такія краіны, як Расія, Казахстан, Украіна, Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя і Румынія паспяхова аспрэчылі яго.

Міністэрства ўпэўненае, што беларуская эканоміка ўжо многія гады адпавядае рынкавым прынцыпам.

NN.by

3
Свободный / Адказаць
14.10.2019 / 22:17
Ахахахах Беларусь это страна блатных и нищих какая еще экономика кругом филиалы рабовладельческой фазенды
2
вусцішны троль / Адказаць
14.10.2019 / 22:33
у якім месцы яна рынкавая?!!! луканоміка па вызначэнню такой быць не можа і кропка. А грошы на лабістаў - гэта чарговы распіл (мяркую, што і саму схему ў крамлі нашапталі, ды яшчэ і свой працэнт за гэта ўзялі, ну як заўсёды).
1
Алег80 / Адказаць
14.10.2019 / 22:39
Каб эканоміку краіны прызналі рынкавай, трэба толькі адно - каб яна была рынкавай, не?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру