14.10.2019 / 22:47

Найбуйнейшая авіякампанія Кітая прызнала Нацыянальны аэрапорт найлепшым у Еўропе 5

Кітайскі авіяперавозчык Air China прызнаў Нацыянальны аэрапорт Мінск найлепшым агентам па наземным абслугоўванні ў Еўропе за 2018 год, паведамляе сайт аэрапорта.

Пры выбары сярод прэтэндэнтаў авіякампанія Air China ацэньвала не толькі геаграфічныя асаблівасці аэрапортаў, але і асноўныя паказчыкі якасці, уключаючы своечасовасць наземных аперацый, гарантаваную бяспеку, працэнт памылак у апрацоўцы багажу, а таксама ўзровень задаволенасці пасажыраў. Па выніках ацэнкі ўсіх аэрапортаў-прэтэндэнтаў за мінулы год авіякампанія Air China вызначыла беларускі сталічны аэрапорт найлепшым у еўрапейскім рэгіёне ў галіне наземнага абслугоўвання паветраных судоў.

NN.by

7
vovik21.12 / Адказаць
14.10.2019 / 23:02
С таким пассажиропотоком, не удивительно.)))
5
гыгыгы / Адказаць
14.10.2019 / 23:05
А што вы думаеце..... Запраста. У мяне малы ни у якую не хоча летаць самалетам. Мышынай и усе тут- дарма што па тры- чатыры дни ехаць трэба. То я яму кажу - глядзи мы з табой летась ехали з адпачынку - кольки бачыли самалетау што садзилися и узлятали? - нямерана. Хоць адзин з их упау? - не. А кольки бачыли аварый на дарозе? - штуки тры чатыры. Бачыш кажу - самалет самы бяспечны транспарт. Дык што вы думаеце?- той памаучау и выдау- добра- у наступным годзе паляцели самалетам, але тольки з Минску и каб белавия..... ( не рэклама.....)( бо яшчэ усе роуна - занадта дорага...))))
1
Алег80 / Адказаць
15.10.2019 / 00:46
З загалоўку незразумела, пра Нацыянальны аэрапорт якой краіны гаворка.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру