14.10.2019 / 23:48

У Крычаве веласіпедыст і пасажыр на раме сутыкнуліся з Audi і загінулі

Фота: mogilev.mvd.gov.by.

Сутыкнуліся аўтамабіль Audi A6 і ровар, паведамляе пра здарэнне УУС Магілёўскага аблвыканкама. Аварыя адбылася ўвечары 12 кастрычніка на вуліцы Шашэйнай.

У выніку 38-гадовы веласіпедыст і яго 36-гадовы пасажыр, якога ён перавозіў на раме, ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння.

Фота: mogilev.mvd.gov.by

Абставіны здарэння высвятляюцца, распачата крымінальная справа.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру