15.10.2019 / 00:09

Рэйтынгі Зяленскага ва Украіне пачалі падаць 5

Колькасць украінцаў, якія добразычліва ставяцца да прэзідэнта Уладзіміру Зяленскага, знізілася за апошні месяц. Пра гэта сведчаць даныя даследавання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), апублікаванага 14 кастрычніка.

Даныя гэтага даследавання, праведзенага з 9 па 11 кастрычніка, параўноўваюцца з вынікамі апытання КМІС, праведзенага з 16 па 19 верасня 2019 года.

Так, у кастрычніку ў параўнанні з вераснем знізілася колькасць тых, хто станоўча ставіцца да Зяленскага (73% і 66%).

Па балансе станоўчага і адмоўнага стаўлення ў кастрычніку 2019 на першым месцы сярод украінскіх палітыкаў Зяленскі (баланс + 57%), Разумкоў (+ 19%) і Вакарчук (— 1%), далей ідуць Ганчарук (— 4%), Бойка (— 9 %), Цімашэнка (— 13%), Парашэнка (— 54%).

NN.by

0
вусцішны троль / Адказаць
15.10.2019 / 00:25
TheКвартал павінен даць параду свайму босу, каб той не ствараў сац. апытанкі, якія могуць выкарыстаць у крамлі)
0
Tuteishi / Адказаць
15.10.2019 / 00:46
Народная любовь - валюта ненадёжная.
2
Кажыма праўду / Адказаць
15.10.2019 / 07:00
Жорсткае пахмелле ўкраінцаў пасля ЗЁ!блазенскага ачмурэння.

«Народ, Украінскі Народ! Ты – цёмны, сляпы, быццам крот.»
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру