Злучаныя Штаты адмовілі ў выдачы візаў 18 расійскім дыпламатам, што планавалі ўзяць удзел у сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Пра гэта паведаміў намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры арганізацыі Генадзь Кузьмін, піша РІА Навіны.

«Расейская дэлегацыя не атрымала 18 віз. За гэты тыдзень ніводнай візы выдадзена не было», - сказаў Кузьмін.

У візе было адмоўлена нават перакладчыку, які мусіў перакладаць выступы расійскай дэлегацыі на ангельскую мову.

У канцы верасня за гадзіну да вылету расійскай дэлегацыі з Масквы ў Нью-Ёрк на пасяджэнне Генасамблеі ААН расійскую дэлегацыю апавясцілі аб нявыдачы амерыканскіх віз. Уязны дакумент не змаглі атрымаць дзесяць расійскіх дэлегатаў, у тым ліку кіраўнікі міжнародных камітэтаў Федэральнага сходу і супрацоўнікі апарата МЗС Расіі. У расійскім замежнапалітычным ведамстве назвалі тое, што адбылося «абуральным прыкладам» непавагі і накіравалі Вашынгтону ноту пратэсту.

У Дзярждэпартаменце ЗША адзначалі, што кожная заяўка разглядаецца індывідуальна і амерыканскія ўлады дзейнічаюць у адпаведнасці з законам і міжнароднымі абавязацельствамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0