15.10.2019 / 08:20

У Мінску вынеслі прысуд па справе 37 наркагандляроў 1

Мінскі гарадзкі суд вынес прысуд па маштабнай крымінальнай справе аб распаўсюдзе наркотыкаў. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

На лаве падсудных было 37 чалавек. Яны падазраваліся ў распаўсюдзе наркотыкаў у Беларусі, у тым ліку і ў буйным памеры. Большасць фігурантаў здзяйснялі злачынствы ў складзе арганізаваных груп і дзейнічалі праз інтэрнэт, выкарыстоўваючы розныя спосабы шыфравання і канспірацыі, да прыкладу, бескантактавы шлях распаўсюджвання наркотыкаў. Падчас расследавання канфіскавана больш за 7 кг наркатычных і псіхатропных рэчываў. Кожны з удзельнікаў выконваў сваю ролю: закладніка, курьера або аптавіка.

У выніку абвінавачаныя атрымалі розныя тэрміны - ад так званай хатняй хіміі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дваіх адпусцілі з-пад варты.

NN.by

0
счётчик Гейгера / Адказаць
16.10.2019 / 01:01
ад так званай хатняй хіміі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дваіх адпусцілі з-пад варты.
https://nn.by/?c=ar&i=239240

Очень жаль, 3-4 надо было бы расстрелять, остальным по 20 лет. Ведь мра...и выйдут и снова начнут детей травить...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру