Фота з інстаграма Пепа Гвардыёлы

Фота з інстаграма Пепа Гвардыёлы

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Хасэп Гвардыёла выступіў з заявай пасля вынясення прысудаў 12 каталонскім палітыкам, абвінавачаным у арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці ў 2017 годзе. Нагадаем, што ў панядзелак было абвешчана, што Вярхоўны суд Іспаніі прысудзіў каталонскіх сепаратыстаў да сур'ёзных тэрмінаў пазбаўлення волі — ад 9 да 13 гадоў.

«Сваёй пастановай Вярхоўны суд Іспаніі арганізаваў прамую атаку на правы чалавека, у тым ліку права на свабоду сходаў і дэманстрацыяў, права на свабоду самавыяўлення і права на справядлівы суд.

Гэта непрымальна ў Еўропе XXI стагоддзя. Іспанія становіцца аўтарытарнай дзяржавай, якая выкарыстоўвае антытэрарыстычныя законы для таго, каб называць нязгодных злачынцамі. І нават для пераследу мастакоў, якія патрабуюць свабоды самавыяўлення.

Людзі, асуджаныя сёння, прадстаўляюць большасць палітычных партый і найбольш важныя грамадскія структуры ў Каталоніі. Ні ў кога з членаў іспанскага ўрада не хапіла смеласці для таго, каб вырашыць гэты канфлікт праз дыялог і павагу. Яны выбралі рэпрэсіі ў якасці адзінага адказу.

З боку Іспаніі гэта не ксенафобія або эгаізм. Улады проста выкарыстоўваюць сілу, каб абмежаваць разнастайнасць.

Мы не спынім змагацца, пакуль рэпрэсіі не будуць спыненыя і не будзе выканана наша права на самавызначэнне, як гэта было зроблена ў Шатландыі і Квебеку.

Мы патрабуем дэмакратычнага рашэння ад урада Іспаніі. Чаго мы просім?

Іспанія, давайце сядзем і пагаворым. Мы просім міжнародную супольнасць аказаць ціск на іх ўрады, каб яны ўмяшаліся ў гэты канфлікт і знайшлі палітычныя і дэмакратычныя рашэнні», — сказаў Гвардыёла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?