pixabay.com

pixabay.com

Непал і Кітай дамовіліся правесці сумеснае дакладнае вымярэнне самага высокага ў свеце піку Эверэст (Джамалунгма, Сагарматха), які размешчаны на мяжы дзвюх гэтых дзяржаў, піша ТАСС.

Як паведамляе ў аўторак тэлеканал NDTV, прычынай новага дакладнага вымярэння піка [афіцыйна прызнаная вышыня якога — 8848 м] сталі здагадкі геолагаў аб тым, што вышыня гары магла некалькі зменшыцца ў выніку магутнага землятрусу, які здарыўся ў Непале ў 2015 годзе.

Дамоўленасць аб сумесным вымярэнні вышыні Эверэста была дасягнута падчас візіту ў Непал старшыні КНР Сі Цзіньпіна 12-13 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0