Здарэнне адбылося вечарам 14 кастрычніка каля вёскі Мядзведаўка. «Опель Амега» сутыкнуўся з ласём, у выніку чаго з'ехаў у кювет, паведамляе МНС.

Пры дапамозе спецыяльнай прылады кіроўца быў дэблакаваны. Акрамя таго, аўтамабіль самастойна пакінулі два пасажыры. Пасля агляду ўсіх пацярпелых шпіталізавалі з рознымі траўмамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0