Гэтую гісторыю «Нашай Ніве» расказала супрацоўніца банка.
«У панядзелак, 14 кастрычніка, наша наведвальніца перадала мне грошы, якія яна выпадкова знайшла, і сказала, што толькі што падняла іх са сметніцы, што стаіць у банку. Мы прагледзелі камеры відэаназірання і ўбачылі, што раней у банку маладая пара з маленькім дзіцем мянялі ў акенцы замежную валюту.
І жанчына кінула ў сметніцу чэк разам з грашыма.
Агучыць суму я вам пакуль не магу, таму што гаспадары грошай так і не знайшліся. Але магу сказаць, што
грошы будуць чакаць у банку паўгода. Пасля чаго, калі іх гаспадары не апомняцца, мы іх перавядзём на які-небудзь дабрачынны рахунак», — расказалі «Нашай Ніве» у банку.