Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, піша БелТА

Так першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Калядка пайшла на павышэнне, узначаліўшы раённую адміністрацыю.

«Вы цяпер займаецеся выбарамі. Якія недахопы, што яшчэ трэба зрабіць за гэты час, каб выбары годна прайшлі? — спытаў у яе Лукашэнка. — Мы ж не можам паказаць сваю неарганізаванасць. Выбары заўсёды былі ў Беларусі святам. Мы павінны арганізаваць гэты працэс як святочны, але не забываць пра тое, што гэта выбары, што мы абіраем прадстаўнікоў у парламент».

На пасаду старшыні Дубровенскага райвыканкама ўзгоднены Анатоль Лукашоў. У цяперашні час ён з'яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы. Старшыня Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Пімашэнка ўзгоднены на пасаду старшыні Мсціслаўскага райвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0