На першых чатырох станцыях трэцяй лініі мінскага метро з'явяцца ахоўныя экраны, зробленыя ў Турцыі.
Пра гэта падчас афіцыйнай сустрэчы ў ратушы з дэлегацыяй з турэцкага горада Эскішэхір паведаміў начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун, паведамляюць «Мінск-навіны».
Падобныя прылады будуць адчыняцца сінхронна з дзвярыма вагонаў, якія будуць прыбываць на станцыю. Навінка дапаможа пазбегнуць выпадковых падзенняў на рэйкі.